У Азербайджане зачыняецца асноўная апазіцыйная газета «Азадлык». Апошні выпуск будзе надрукаваны ў панядзелак. Зачыніцца таксама і сайт газеты.
«Азадлык» завінавацілася друкарні каля 32 тысяч даляраў. 70–80% даходаў газеты паступаюць ад продажу на вуліцы, аднак улады забаранілі такі распаўсюд газеты.
Сайт «Азадлык» фінансуецца за кошт продажу газеты, і, адпаведна, таксама будзе зачынены.