У другім туры нямецкай бундэслігі будучы супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў, мюнхенская «Баварыя» разграміла «Штутгарт» 6:1.
Прычым «Баварыя» першай прапусціла (Харнік, 25), а потым забіла за 20 хвілін шэсць мячоў: Мюлер (32), Кроас (34), Густава (44), Манджукіч (47), Мюлер (49), Швайнштайгер (51).
БАТЭ згуляе з «Баварыяй» у Мінску 2 кастрычніка.
Што да іншых супернікаў барысаўцаў: то «Валенсія» сёння гуляе на «Камп Ноў» з «Барселонай», а «Ліль» дома з ПСЖ.