Плывец-рэкардсмен і ўладальнік 22 алімпійскіх медалёў Майкл Фэлпс працягвае перамагаць, нават пайшоўшы з вялікага спорту.Адправіўшыся пасля Алімпіяды расслабіцца ў Лас-Вегас, Фэлпс выйграў сто тысяч даляраў у покер.
У Лас-Вегасе чэмпіён і яго сябры гулялі ў раскошным казіно "Caesar’s Palace".
На здымках з установы плячысты плывец у белай футболцы і з пляшкай піва выглядае аматарам пасярод прафесіяналаў у касцюмах. Аднак сваёй гульнёй алімпіец даказаў, што ўмее перамагаць не толькі ў басейне.
0
0
0
0
0
0