Удзельнікі сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Удзельнікі сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Плакат у падтрымку беларускіх палітвязняў

Плакат у падтрымку беларускіх палітвязняў

Беларускі актыў у Паўночнай Амерыцы: Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Вольга Іпатава.

Беларускі актыў у Паўночнай Амерыцы: Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Вольга Іпатава.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

У беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада Таронта праходзіць 30-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Сярод дэлегатаў — старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, іншыя сябры Рады, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк, вядомыя дзеячы беларускай эміграцыі.

У рамках сустрэчы праходзілі круглыя сталы па тэмах ’’Рынак працы», ’’Захаванне і падтрымка беларускай культуры на эміграцыі’’, і ’’Сям’я і іміграцыя’’. Удзельнікі сустрэчы выказалі падтрымку тым беларусам, якіх рэжым Лукашэнкі пераследуе за іх погляды. Напярэдадні канадскія беларусы выпусцілі плакаты і саколкі з партрэтамі палітзняволеных. На іх дэлегаты паставілі свае подпісы, выказваючы такім чынам сваю салідарнасць з усімі, хто церпіць за дэмакратычную будучыню Беларусі.

Падобныя сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі адбываюцца кожныя два гады, пачынаючы ад 1952 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?