Алесь Пушкін ідзе вуліцамі Смаргоні.

Алесь Пушкін ідзе вуліцамі Смаргоні.

Алесь Пушкін і Алесь Цыркуноў прайшлі шляхам Расціслава Лапіцкага.

Алесь Пушкін і Алесь Цыркуноў прайшлі шляхам Расціслава Лапіцкага.

Сімвалічная перадача партрэта Р. Лапіцкаму Валянціну Варанішчу.

Сімвалічная перадача партрэта Р. Лапіцкаму Валянціну Варанішчу.

Асудзілі толькі Алеся Цыркунова — яму вынеслі штраф у 1 мільён рублёў.

Як паведаміў НН Алесь Дзергачоў, Алесь Пушкін адмовіўся ісці на суд (ён правёў ноч у пастарунку) і патрабаваў, каб вярнулі адабраныя ікону і карціну Лапіцкага -- ягоную уласнаць.

Міліцыя не знайшла іншага выйсця, як аддаць гэтыя рэчы і выдаць судовую позву аб яўцы на 10 верасня. І адразу Алеся выпусцілі.

З іконай на галаве і карцінай у руках, як і на перарваным шэсці Алесь Пушкін разам з Алесем Цыркуновым прайшлі па вуліцах Смаргоні да дому Валянціна Варанішчы.
У тым ліку па вуліцы Камінскага -- шляху Лапіцкага да вёскі Чарняты, дзе друкаваліся ўлёткі падпольшчыкаў.
Ля дома Валянціна Алесь Пушкін зрабіў сімвалічную перадачу партрэта Лапіцкага Валянціну Варанішчу.

Нагадаем, у нядзелю ў Смаргоні ўшанавалі памяць героя антысавецкага cупраціву Расціслава Лапіцкага (1928 — 1950). Пасля службы ў царкве, дзе быў замоўлены малебен у памяць пра бязвінна забітага Расціслава, мінскія і смаргонскія мастакі неслі па вуліцы яго асвечаныя партрэты.

Міліцыянты затрымалі мастакоў Валянціна Варанішчу, Генадзя Драздова, Алеся Цыркунова і Алеся Пушкіна, а таксама смаргонскага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага. Да раніцы затрыманыя сядзелі ў пастарунку.

На ўсіх склалі пратаколы аб несанкцыянаным шэсці (арт. 23.34, ч. 1 -- КоАП).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?