«Размова сёння пойдзе аб новаўвядзенні ў нашай краіне. Мы абмяркуем, магчыма, прымем неабходныя рашэнні па аднаму з важнейшых інвестыцыйных праектаў, якія нам трэба рэалізаваць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду па электроннай аплаце. >

Звяртаючыся да прадстаўнікоў урада, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, па-першае, далажыць аб тым, наколькі аб’ектыўна вывучана пытанне кошту стварэння такой сістэмы на сусветным рынку і для Беларусі, а таксама якая ступень інавацыйнасці гэтага праекта. Па-другое, як прапрацаваны ўдзел у праекце айчынных арганізацый, якая доля гэтага ўдзелу, а таксама ці магчыма стварэнне такой сістэмы ўласнымі сіламі. «Укараненне гэтай сістэмы не павінна знізіць транзітныя патокі праз нашу краіну», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што такія праекты ўжо рэалізаваны ў суседніх з Беларуссю краінах, дзяржавах Еўрасаюза.

На нараду запрошаны прадстаўнік аўстрыйскай кампаніі-інвестара «Капш», які раскажа аб сваім бачанні праекта. Гэта кампанія з’яўляецца сусветным лідарам у стварэнні і эксплуатацыі такіх сістэм. Аналагічныя ствараемай у Беларусі сістэмы спагнання платы за праезд кампаніяй устаноўлены ў такіх краінах, як Аўстрыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Польшча, Італія, Францыя, Іспанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?