Кандыдата ў дэпутаты па Мінскай сельскай выбарчай акрузе Ілью Дабратвора пазбавілі статусу індывідуальнага прадпрымальніка.

Дабратвор паведаміў, што ён збіраўся ўнесці ў свае выбарчыя матэрыялы і бюлетэнь для галасавання змяненні з нагоды свайго працоўнага статусу. «Я лічуся індывідуальным прадпрымальнікам. У сувязі з гэтым я падаў заяву ў акруговую камісію з просьбай паказаць гэта ў агітацыйных матэрыялах і бюлетэні для галасавання замест ранейшага статусу „беспрацоўны“. Акруговая камісія мне ў гэтым адмовіла, нягледзячы на тое, што я прынёс ім пасведчанне аб рэгістрацыі ІП і квітанцыю аб выплаце падатку за верасень», — сказаў Дабратвор.

Па даведку аб тым, што ён з’яўляецца ІП, Дабратвор пайшоў у выканкам Мінскага раёна.
«Аднак там мне заявілі, што 31 жніўня падатковая інспекцыя падала дакументы на ліквідацыю статусу ІП, і выканкам яго ліквідаваў з матывацыяй, што я не вёў ніякай дзейнасці», — сказаў Дабратвор.
«Дзіўна тое, што 13 жніўня падатковая прыняла падатак, узяла ў мяне дэкларацыю — ні пра якую ліквідацыю гаворкі не было.
У райвыканкаме і падатковай гавораць, што пасылалі мне нейкі ліст аб тым, што праведзена рэвізія маёй дзейнасці, і аб ліквідацыі ІП, але гэтага ліста я не бачыў. Таксама мне растлумачылі, што ў падатковай вялікая цякучасць кадраў, і супрацоўнік, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі майго статусу ІП, адразу ж звольніўся. Мне нават прэтэнзіі прад’явіць няма каму», — заявіў Дабратвор.

Ён адзначыў, што, як правіла, нават тыя людзі, якія хочуць ліквідаваць ІП па ўласным жаданні, маюць праблемы з ліквідацыяй і здачай справаздачнасці. У выпадку з ім яго статус ліквідавалі «без бюракратычнай цяганіны і нават не праінфармавалі аб гэтым».

«Я лічу, што гэта зроблена спецыяльна і мэтанакіравана, каб не ўносіць змяненні ў бюлетэнь, каб у бюлетэні я фігураваў як беспрацоўны», — заявіў Дабратвор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?