Юрый Данькоў.

Юрый Данькоў.

Прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў паведаміў, што ў «Данькаў-клубе» ў дадзены момант адбываюцца следчыя дзеянні. Юрый Данькоў затрыманы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 Крымінальнага Кодэкса — «выкарыстанне прастытуцыі і стварэне ўмоваў для занятку прастытуцыяй службовай асобай».

Раней паведамлялася, што Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа ў адносінах да мастацкага кіраўніка і адміністратара мінскага «Данькаў-клуба».

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, з матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што падазраваныя з 2006 года па сёння па месцы працы выкарыстоўвалі заняткі прастытуцыяй у карыслівых мэтах, а таксама прадстаўлялі памяшканні для заняткаў прастытуцыяй.

«Данькаў-клуб» аб’ядноўвае SPA-салон For Men, казіно і рэстаран Dankoff Club, стрыптыз-клуб «Vенецыя». Гэта адзін ў буйнейшых забаўляльных цэнтраў Мінска.

Так супала, што ў момант ператрусу ў клубе быў праваабаронца Цімох Дранчук.

Ён бачыў, як на працу прыехаў Юрый Данькоў. І праз хвіліну зайшлі пяцёра чалавек у камуфляжы і масках, а таксама група следчых на чале з Аляксандрам Азаравым, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаваным злачынствам і карупцыяй МУС.

Па яго словах, Данькову прад’явілі пастанову на затрыманне і вобшук у працоўных памяшканнях.

У Цімафея Дранчука перапісалі пашпартныя дадзеныя і папрасілі не карыстацца мабільнікам, прыгразіўшы затрымаць. А хвілін праз дзесяць адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?