Паранены ў сцягно лось загінуў на беразе Вілейскага вадасховішча недалёка ад вёскі Кучкі.

Як паведаміў намеснік начальніка Вілейскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Міхаіл Батура,

паведамленне пра мёртвую, жывёліну паступіла ў інспекцыю ад рыбака 1 верасня
каля сямі гадзін вечара.

Паранены 350-кілаграмовы лось падышоў да берага вадасховішча і ўпаў у некалькіх метрах ад кромкі вады.

З тушы жывёліны вынятая 12-каліберная куля і адна карцеч. Нанесеная прыродзе шкода склала больш за 9 мільёнаў рублёў.
«Стралок адназначна лічыцца браканьерам, паколькі паляванне на лася дазволена толькі ў прысутнасці службовай асобы, да прыкладу, егера», —
растлумачыў намеснік начальніка інспекцыі.

Па факце браканьерства супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку. Асоба браканьера высвятляецца. Туша лася перададзеная арандатару паляўнічых угоддзяў — Вілейскай вопытнаму лясгасу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?