Расцяжка “Турэмшчыкаў — на нары! Дашкевіча — на волю!” з'явілася на мосце ў раёне вакзала 4 верасня, у дзень, калі лідара Маладога Фронта этапавалі з Глыбокага ў Віцебскі СІЗА.
Такім чынам Малады Фронт выказаў сваё стаўленне да чарговага прысуду Змітру Дашкевічу, якому дадалі яшчэ год зняволення.
Такая тактыка прымянялася ў савецкія часы да тых палітзняволеных, якія не адмаўляліся ад сваіх перакананняў,
адзначае сайт mfront.net. Дашкевіч адмовіўся ад паслугаў адваката, бо лічыў, што гэты працэс ад пачатку штучны і сфабрыкаваны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0