Годны працяг атрымала перарванае ў нядзелю міліцыяй у Смаргоні святкаванне ўгодкаў Расціслава Лапіцкага (1928–1950), расстралянага саветамі.
Учора мастакі суполкі «Пагоня» Алесь Цыркуноў і Алесь Пушкін пранеслі па Смаргоні партрэт Расціслава Лапіцкага ад Смаргонскага РАУС да дому смаргонскага мастака Валянціна Варанішчы. Дагнаўшы іх на аўтамабілі супрацоўнік міліцыі быў здзіўлены убачаным і сказаў, што хлопцы могуць быць затрыманыя. На што тыя адказалі: ну і затрымлівайце. Міліцыянт нічога не змог зрабіць.
А сённяЗатым за Вяллёй на скрыжаванні дарог усталявалі прынесены на сваіх плячах крыж.мастакі-патрыёты пранеслі партрэт разам з вырабленым супольна крыжам ад дому Валянціна прыкладна 2 кіламетры ў бок Вялейкі, па шляху Расціслава Лапіцкага.