Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў сваё чацвёртае золата на лонданскіх Паралімпійскіх гульнях. Гэтым разам беларусу не было роўных на дыстанцыі 400 м вольным стылем.

Пры гэтым ён зноў двойчы за дзень абнавіў сусветны рэкорд. У папярэднім заплыве ён паказаў вынік 4:02,83, а ў фінале больш чым на 4 секунды палепшыў сваё ж дасягненне — 3:58,78.

Найбліжэйшы канкурэнт Даніла Чуфараў з Украіны адстаў адразу на 7,07 сек. (4:05,85). Бронзу заваяваў расіянін Аляксандр Галінтоўскі (4:11,13).

Ігар Бокій на Паралімпіядзе заваяваў пяць медалёў — чатыры золата 100 м на спіне, 100 м кролем, 100 метраў батэрфляем, сёння 400 м вольным стылем, а таксама срэбра на дыстанцыі 50 м кролем.

Ігару — 18 гадоў, ён жыве ў Бабруйску, у яго праблемы са зрокам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?