Газэта Партыі камуністаў беларускай «Товарищ» адна з апошніх зь беларускіх друкаваных СМІ абзавялася сайтам у Інтэрнэце.

Чытаць «Товарищ» цяпер будзе можна па наступным адрасе: www.camarade.biz. На сайце «Товарища» асобна выстаўляюцца матэрыялы, што былі надрукаваныя ў папяровай газэце, а таксама жывая стужка навінаў за дзень. Разам з тым на сайце няма rss‑стужкі, што вельмі дзіўна для інфармацыйнага парталу.

Навіны сайту падзеленыя на наступныя разьдзелы: «Галоўныя», «Палітыка», «Эканоміка», «Грамадзтва», «Камэнтары», «Спорт», «Архіў навінаў» і зусім нечаканы разьдзел «Дакумэнты кангрэса».

Асобна разьмяшчаюцца артыкулы экспэртаў. У ролі экспэртаў сёньня выступаюць Валянцін Акудовіч, Генадзь Фядыніч і Мікалай Тоўсцік. Таксама варта адзначыць, што на сайце толькі два матэрыялы на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?