Яго затрымалі яшчэ ў чэрвені ў вёсцы на кыргызстанска-казахскай мяжы і ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Пайзулабек Рахманаў падчас праўлення ў Кыргызстане Курманбека Бакіева працаваў дырэктарам Дзяржаўных матэрыяльных рэзерваў. Пасля змены ўлады ў Бішкеку ён хаваўся за мяжой. Пры затрыманні Рахманаў паказаў беларускі пашпарт на імя Пазыла Ташбаева, ураджэнца казахскага горада Алматы. Як паведамляе сайт tengrinews.kz, дакумент быў выдадзены летась Першамайскім РУУС Мінска.

Экс-чыноўнік знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні фінансавых злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?