Меркаванні

Беларуская глыбіня. Адкрыццё Хрыста

Калі Беларусь адкрывалася Ісусу -- яна нараджалася і адраджалася. Піша Павел Севярынец.

    Бог, Які сказаў заззяць
    З цемры святлу,
    азарыў нашыя сэрцы
    пазнаннем славы Божай
    у асобе Ісуса Хрыста.
    Другое да Карынцянаў 4:6

Спытай беларуса пра Бога — і ўбачыш чалавека, які раптоўна прачнуўся. Усхапіўся, тарашчыць вочы і не разумее, дзе ён.

«Ісус?.. — крыва ўсміхаецца, блішчыць залатым зубам муляр Лёнь, павольна ачомваецца. — А… Ён мне не перашкаджае.»

«Ці веру… я… у Бога?.. — задуменна, па складах, спрабуе «ўехаць» токар Валянцінавіч. — Гэта пытанне, як табе, сказаць… якое навука яшчэ… точна не ўстанавіла».

«Не, штосьці-то ё, — зваршчык Анатоль апускае вочы, цяжка думае, чухае сівую галаву і пераключаецца ўбок. — Але — ну дзе справядлівасць, а?! Вось паглядзі…»

Асэнсаванне прабіваецца на тварах скрозь забыццё, павольна, ненадоўга — і на нейкі момант у вачах праблісквае водсвет чагосьці светлага, прыгожага… Страчанага…

Так хочацца, каб яны не аплывалі зноў у сваю змрочна зморшчаную кому!

Але — махне рукой, адвернецца ці выдыхне, вось такія, маўляў, пірагі — і брык. Зноў напаўжывы.

Мы вечна губляемся, пачуўшы самае важнае пытанне. А між тым, штотыдня паўтарае наш баптыст-гарманіст, каторы прапаведуе ў камендзе, гэта галоўнае — вызначыцца, дзе ты хочаш правесці вечнасць.

У справах жыцця і смерці нават няверуючыя набываюць прытомнасць перад Ім.

Але, быццам у вадзе, у іншай стыхіі — а ці можна тут хаця б дыхаць?! — спохапам надзімаюць шчокі, мычаць ды ліхаманкава кубатураць, куды б адсюль дзецца.

Заўсёды, калі рэч у праўдзе, свабодзе, справядлівасці, заўсёды, калі час надломваецца ў змаганні дабра і зла, калі людзі пакутліва напружваюцца, высільваюцца, церпяць з астатніх сіл і пад невыносным напорам грэху і гвалту здаюцца — усяму народу даводзіцца кожны раз наноў адкрываць адну простую і глыбокую ісціну. Чалавечымі сіламі гэта адолець немагчыма. Сумарнага зараду зла, якое тоіцца ў сэрцы кожнага з нас, насамрэч хопіць, каб у трэскі разнесці ўсю Беларусь. І цемра ўнутры чалавека, не пераможаная Богам, будзе тлець роўна столькі, колькі трэба для канчатковага вызначэння: хочам мы вечнага жыцця — ці вечнай смерці.

Аднойчы такое даводзіцца перажыць і чалавеку, і пакаленню, і цэламу народу.

Гэта адкрыццё прыходзіць пасля вялікага болю, расчаравання ці спусташэння, як цуд. Як спатканне з каханнем першага позірку. Раптоўна. Працінае сэрца так, што ты трапечаш, бы злоўлены матылёк.

І ціха.

Ты раптам спахопішся: у тваім жыцці Нехта ёсць.

Ты пазнаеш Яго ў цёплых вачах верніка — напарніка, які бярэцца падмяняць цябе, хворага, на працы; у вінаватых усмешках жанчын, якія пасля набажэнства ў царкве абвешваюць цябе пакункамі з ежай; у раптоўным болю параненага на разгрузцы жалеза «хіміка», які заціскае рукой сіфон крыві і тут жа сцінае зубы, каб не лаяцца.

Ты пазнаеш Яго ў Беларусі — незямным позірку азёраў, што глядзяцца ў вышыні, у пяшчотнай смузе, якая сцірае межы зямлі і неба; у міры і супакоі, што закалыхваюць дыханнем лагчынаў ды ўзгор’яў любую далечыню; у адчуванні прысутнасці і пранізлівай светліні; у такіх пакорлівых і такіх патрабавальных вачах беларускіх дзетак.

Ісус з тым, каму цяжка, хто церпіць несправядліва, хто плача ў адчаі. Ісус — з бяссілымі. Тымі, хто разумее, што самі змяніць мы краіну не зможам, бо не ў сілах нават змяніць сябе.

Ісус нараджаецца ў нашым сэрцы — маленькі, з вераю, — пакутуе ў змаганні з грэхам, памірае на крыжы нашага цела, калі мы выбіраем зло.. і ўваскрасае пад бел-чырвона-белым сцягам, скрываўленай плашчаніцай — калі мы даём Яму перамагчы.

Выжыванне беларусаў як нацыі залежыць толькі ад таго, ці набярэцца ўрэшце крытычная маса людзей, гатовых дазволіць выявіцца ў сабе Ісусу Хрысту.

Калі Беларусь адкрывалася Ісусу — яна нараджалася і адраджалася. У Х ст., з прыняццем хрысціянства, расквітнела Полацкае княства. Пасля ХІІ ст. эпохі вялікіх Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага — расце і мацнее ВКЛ. У ХVI ст. з Рэфармацыяй і адначасовым абуджэннем Касцёла ды праваслаўя ўспыхвае Залаты век Беларусі — са Скарынам, найлепшымі з Радзівілаў ды Львом Сапегам… У ХХ ст. напачатку і напрыканцы — два нацыянальныя Адраджэнні на хвалі духовых абуджэнняў.

Як гэта ні дзіўна, большасці сапраўдных герояў беларускай гісторыі мы і не ведаем.

Тых, хто штодня шэптам вымольвае ад знішчэння цэлыя гарады; тых, чые ўлюбёныя Богам сэрцы захлынаюцца крывёю за нас, хворых, жорсткіх, раздражнёных; тых, чые невымернай глыбіні вочы каўтаюць неба, наталяючы ўвесь народ…

Што мы наогул ведаем пра іх? Тое, што яны і сярод праваслаўных, і ў касцёлах, і ў малітоўных дамах? Тое, што яны і ёсць празрыстай таямніцай Цела Хрыстова — Ягонай Сапраўднай Царквой? Тое, што яны пазнаюць Ісуса адзін у адным як зміргнуць — і гэта дае ім слёзы любові і натхнёныя ўсяночныя, пашырае іх сэрцы да памераў цэлай краіны ды распасцірае перад імі зорныя шляхі?

Колькі іх, сённяшніх беларускіх святых? Дзесяцера, дзеля якіх Госпад не знішчае нашыя Садом і Гамору? Сем тысячаў стоеных, верных Яму, як у гісторыі прарока Іллі?

Беларусу, які сядзіць у сабе, бы ў зачыненай хаце, дробна калоціцца ад страху ды роспачы ці змучана ные ад бессэнсоўнасці працы, пара адчыняцца.

Адчыняць дзверы, у якія Ён дзень і ноч ледзь чутна стукае.

Калі адкрываеш Яму сваё сэрца — у табе самім раптам праглядвае Ягонае.

Калі задыхаешся ад грэху — ірві сэрца, як кашулю на грудзях. І расхінай, намаганне за намаганнем, справа за справаю, усю краіну, невядомую Беларусь пад белымі крыламі сцяга Хрыста.

Бо Беларусь збавіць не снайпер.

Беларусь збавіць Ісус.

Павел Севярынец, Куплін

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

канстатацыя напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 13:53
усе маўчаць і не каментуюць - бо змагаюцца са сьлёзамі
*** напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 14:45
новыя моды ідуць... сурагатнае мацярынства
Кім напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 14:59
Як жа здорава напісана гэтая простая праўда.
Димыч напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 15:19
Северинцу следовало бы идти в священники, а он пошел в политики. Результат? Как священник он был бы на своем месте. Не важно в какой конфессии. А как проповедник-политик он просто смешон.
Абазнаны напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 17:10
Дзімычу. Куды Севярынцу ісці, ён сам ведае. Куды ісці Дзімычу, хай сам здагадаецца. Задзяўбаў сваімі парадамі...
Кастусь напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 18:10
Дзякуй, Павел!
Serg напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 18:28
Artykul vydatny. U im kanesne josc peuny adbitak turmy, ale hto z has zaraz calkam volny. Tam usio zrazumela I blizka. Dziakui Paulu za pracu i da hutkae sustrecy.
Франак Нырка напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 20:06
Тут у Вас нейкая блытаніна, Павал. Ідэя Езуса якраз у тым, што ўсё ў свеце справядліва, хіба што варта самім па-боску, па-гаспадарску паглядаць на свет. І кожны будзе здольны на цуд. А Вы прыдумляеце яму ролю абаронца пакрыўджаных, і дзесьці слушна выказваецеся пра беларускі менталітэт. Менталітэт пакрыўджаных жыццём, так бы мовіць. Абаронца пакрыўджаных - змій, д'ябал. І менталітэт у нас д'ябальскі. Мы здольныя ў момант знайсці ўразлівае месца ў чым заўгодна. Вось і маем на сваю галаву суперд'ябла кіраўніком. Яго, знутры езусавым не возьмеш. У яго будзе адзін адказ - так вам і трэба! Самі вінаватыя, што ўчас не падказалі як вас удабней нахіляць. Прыкладна такім чынам яго будуць ціснуць звонку. А нам? Нам застаецца навучыцца разглядаць дзе людзі, а дзе халёныя інструманты суперд'ябла. І з кожным бокам размаўляць ягонай мовай. Пажадана з удасканальваннем гэтай мовы. Інструмант павінен быць інструмантам, а чалавек чалавекам. Інструмантам няма чаго дараваць. Яны або спраўныя, або сапсаваныя. Іх можна правіць, а можна мяняць. Людзей мяняць нельга. Іх кошт не пралічыць.
Pauliuk напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 20:13
Дзякуй табе, чалавеча! А вось не было б гэтага артыкула тут, калі б Севярынец пайшоў у святары... Хоць ты трэсні не было б... Таму вялікае дзякуй табе, чалавеча!
Конкорданс напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 20:26
Нельзя соотносить промысел Бога с человеческими понятиями о справедливости! "Ибо кого любит Господь, того наказывает," говорится в Книге Притч Соломоновых, 3, 12. Читайте Библию,там всё написано!
Volha, Hanna напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 20:41
Chakaem novuyu NN z-za dopisau Paula Sevyaryntsa!
. напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 20:42
5. Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага, 6. Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць, 7. творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў; 8. Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных. (Псалтыр 146:5-8)
,jhw напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 23:20
Дзякуй, у самае сэрца.
asar напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 0:57
Паўло кажа... - Беларусь збавіць Ісус ...што такое грэх і пакаяньне ? - у такіх пытаю...
Люстэрка напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:10
Нам патрэбныя разумныя, маральныя палітыкі, такія, як Павел Севярынец. Такія, якія змогуць прывесці народ ў прытомнасць, абудзіць сумленне ў грэшніках, прыстасаванцаў, нават ў дзімычэй. Павел, напішыце пра разумных людзей з вышэйшай адукацыяй, клапатлівых бацькоў, якія прадаліся злу за грошы і сытую пасаду.
zhd напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:12
Добра для прапаведніка Здавальняюча для пісьменніка Слаба для журналіста Безнадзейна для беларускага палітыка Хто Вы, доктар Зорге?
Абазнаны напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:40
to zhd у 10:12 А суддзі -- хто? "за давностию лет..." І далей -- па Грыбаедаву. От-та тошанькі, няймецца вам, зайздроснікі...
Димыч напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 11:33
Люстэрка напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:10 Нам патрэбныя разумныя, маральныя палітыкі, такія, як Павел Севярынец. Такія, якія змогуць прывесці народ ў прытомнасць, абудзіць сумленне ў грэшніках, прыстасаванцаў, нават ў дзімычэй. ==================== Такие верующие христиане как Северинец в политике уже под 15 лет. Почему же за 15 лет они никого не пробудили в Беларуси? Не наставили на путь Христа? Простые вопросы, на которые у Северинца нет ответов, у его адептов тоже.
Прыхільніца напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:38
Дзімычу: вы, увесь час хваліцеся, што добра ведаеце Паўла. чаму зноўку лукавіце? У свой час Павал здолеў павярнуць да Хрыста шмат-шмат маладых людзей з МФ. Тады шмат і адвярнулася, але ж зцягам шляху многія з іх зноў прыйшлі да яго, прыняўшы веру. Кропля камень точыць, а Павал за гэтыя часы шмат і дасягнуў як палітык. Уважліва чытайце і знойдзеце адказы на пытанні, якіх вам не стае. Калі д'ябал увесь час шэпча ў вашыя вушы, дык ня можаце яго пераадолець. На самой справе кожны з нас і кожны дзень, дараваны Госпадам, выбірае паміж светам і цемрай. Вернікам гэта прасцей з аднаго боку, бо маральныя, бо Госпад іх накіроўвае, іх любіць. Любіць ён і вас, толькі вы гэтага адракаецеся, як мне падаецца.
zhd напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:38
Дімыч: Почему же за 15 лет они никого не пробудили в Беларуси? Не наставили на путь Христа? _______________________________________ Адуль Вы ведаеце, што нікога?
Люстэрка напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 13:11
Кожны вырашае сам, з кім кантактаваць. Сярод вашага кола знаёмых няма такіх людзей? Дык пасябруйце з імі, паспрабуйце іх зразумець. Ў дзяцінстве ж усе з усімі гулялі, вучыліся адзін ў аднаго. Не сядзіце ў сваёй скарлупе.
Димыч напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 13:45
Прыхільніца напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:38 Дзімычу: вы, увесь час хваліцеся, што добра ведаеце Паўла. чаму зноўку лукавіце? =============== Не лукавлю. Я наблюдал его много лет в БНФ, когда он был не просто еще не лидером МФ, а был никем. Затем на посту лидера МФ он стал пропагандировать христианство. Так что его взгляды я давно знаю, он ведет пропаганду христианство уже много лет. ================ У свой час Павал здолеў павярнуць да Хрыста шмат-шмат маладых людзей з МФ. ================= 20-30-100 человек? Сколько таких в МФ? А сколько надо для того, чтобы сменить власть в Беларуси? Да уж не 40 000, которые 19.12.2010 собрались в Минске, пожевали сопли, а затем ОМОН их разогнал за 10 минут. Нужны сотни тысяч со всех городов Беларуси. Это реально собрать под идеи Христа сотни тысяч белорусов в Беларуси для смены власти? Нет, это утопия. 15 лет деятельности Северинца на ниве христианства это убедительно показали. Я же говорил: для массовой христианской партии БХД в Беларуси нет социального поля. Ну нет банально здесь столько верующих. И не будет!
Прыхільніца напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 19:30
Дзімычу: Як жа вы перажывеце за Севярынца! За БХД! Дзякуй вам! Толькі нагадаю: з гэтых гадоў, што вы называеце (а ,па- мойму, гэта роўна гадам, што лукашэнка пры ўладзе), Павал адседзеў на сутках, калі разам скласці, недзе год, 2 месяцы Валадаркі, амаль 2 гады хіміі ў Малым Сітне, 5 месяцаў Амерыканкі, ўжо другі год у Купліне... Разумнейшы, адукаванейшы, шчыры і адданы, ён застаецца верным сваім поглядам, прынцыповым і нязломным. Што ж вас падкасіла? Наколькі мне вядома, вы калісьці бегалі па ўправе БНФ. Ці то было заданнем?
вось напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 19:44
і тут галоўнае ў тэме дзімыч??? Я вось думаю - калі б Рымашэўскі быў благім чалавекам - то б Севярынец яго б не патрымліваў?
2 напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 19:50
Галоўнае верыць! І не мае значэння ў каго (што). Павел верыць у Бога - няхай яму ягонае. А я, напрыклад, агностык - і што з таго? Чаму вера Паўла лепшая за маю?! Карацей кажучы, Павел Севярынец стане папом, а не прэзідэнтам - туды яму й дарога ... ;) А піша ён добра: правільна, трапна, пранізліва - як сапраўдны "шчыры" поп. Дай табе Бог, Павел!
Димыч напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 20:09
Прыхильнице. 1. Мне до Северинца дела нет. Есть текст его, я его комментирую и все. 2. Политик, если он политик, должен одерживать политические победы, а не сидеть на сутках или на химии. Или в эмиграции писать политические работы. Или мемуары. 3. Политик должен уметь изменяться, если этого требуют условия. А не стоять со своими принципами в гордом одиночестве как стоит нынче Позняк. 4. Меня ничего не подкосило. Просто я раньше всех понял, что белорусский национализм в лице БНФ никогда не победит, никогда не придет к власти. А зачем тогда в нем состоять, если нет шансов на победу? Пускай в нем состоят глупцы или имитаторы, или фанатики, которым это нравится. Кстати, Северинец сам ушел из БНФ, вернее его вместе с др. молодыми из МФ оттуда выперли. А я ушел сам. Почувствуйте разницу.:))
W напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 22:33
Димыч напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 11:33 Почему же за 15 лет они никого не пробудили в Беларуси? ---------------------------------------------------- Ды "пробуждают". І шмат каго абудзілі. У адрозненне ад дзімычаў, якія толькі і ўмеюць, што ляпаць па клавіятуры, каб апаганіць ўсё і ўсіх, хаця самі даўно духоўныя імпатэнты. Димыч напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 20:09 ...вы калісьці бегалі па ўправе БНФ. Ці то было заданнем? А я ушел сам. --------------------------------------- Ну кажыце, кажыце :) 2 напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 19:50 А піша ён добра: правільна, трапна, пранізліва - як сапраўдны "шчыры" поп. --------------------------------------------------- Ну святога ў беларусаў бракуе даўно. І хто вышэйшы за іх у маральных адносінах - абавязкова "поп", "вар'ят", "блаженный" і г. д. Паглядзіцеся ў люстэрка. Не брыдка?
Прыхільніца напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 6:40
Дзімычу: і вам, шаноўны, вашыя ж словы.Адчуйце розніцу, перачытайце свае каменты: да тэкста вам няма справы, а вось да асобы Паўла--ёсць. Праблемы, якія ён уздымае, у вашых каментах зводзяцца да асобы аўтара. Калі чалавек упэўнены ў праўдзе, дамагаецца яе, ён гатовы ахвяраваць воляй, а з гэтага яшчэ шмат чым. Вам слабо? Памятаеце стары анекдот? Сідзяць два людаеды. Ядзяць... Брэжнева. Адзін не ведае, каго спажываюць, усхамянуўся, нешта ўспомніў з міравой палітыкі, кажа:" не падабаецца мне гэты Брэжнеў".--" Не падабаецца -- не еш!"...
Димычу напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 7:47
Димыч, как же Вас не любят.... им Ваши комментарии--- здоровенная кость в горле.Пишите !!!
Абазнаны напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 8:09
Вельмішаноўны Павел Севярынец, як бы хто яго не бэсціў і не ганіў, гэта ўжо і гісторыя незалежнай Беларусі, і яе сёняшні дзень, і шчаслівае заўтра. Акрамя таго, ён -- яркая асоба і на літаратурным небасхіле роднай старонкі. Гэта не выкрасляць ніякія Дзімычы. А вось менавіта яны, Дзімычы энд компані, што пад рознымі нікамі зданямі блукаюць па падвалінах бліскучых Паўлавых эсэ, ніхто і зваць іх ніяк. БЫЎ НІК ДЫ ЗНІК!
2 напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 18:01
2W І хто вышэйшы за іх у маральных адносінах - абавязкова "поп", "вар'ят", "блаженный" і г. д. Паглядзіцеся ў люстэрка. Не брыдка? ==================== На мой погляд, Вы з'яжджаеце з тэмы. За што сядзіць на зоне Павел Севярынец? Не за хрысціянскую веру, а за палітыку. Пагэтаму мы і ацэньваем ягоныя пісанні з палітычнага пункту гледжання. Калі ён адмовіцца ад палітыкі і стане, напрыклад, святаром, дык я пра яго слова не прамоўлю, бо ён перастане мяне цікавіць - я ў ягоных пропаведзях не маю патрэбы. Зараз адносна маральных адносін - хто "вышэйшы", а хто "ніжэйшы". Паважаю Паўла за ягоную грамадзянскую пазіцыю, але не лічу яго "маральна вышэйшым" за сябе. Бо сваё жыццё пражыў у ладзе з сумленнем. Не браў вышынь, але затое і не давялося подлічаць, падхалімнічаць, прыніжацца і г.д. Сягоння з'явілася шмат моладзі, якая аб'яўляе сябе вернікамі. Пагутарыш з некаторымі і высвятляецца, што яны не ў стане самастойна справіцца з жыццём і шукаюць сабе "поводырей" ...
Alena напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 18:50
Павал Севярынец - гэта гонар i годнасць сучаснай лiтаратуры. Артыкулы многiх аутарау у параунаннi з Севярынцам - рамяство ад журналiстыкi. Паулу варта iм выкладаць майстар - класы. Няхай вучацца, дзякуюць i не зайздросцяць...
Alena напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 21:21
АДРАСУЮ ДИМЫЧУ . Усе твае каментары наконт Севярынца - гэта звычайны зайздросны крык iндывiдуалiста, што нехта аказауся разумнейшым, мудрэйшым, больш таленавiтым за цябе...
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

24.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11170
RUB 276

PDF-версія

24
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY