Боб Дылан апублікаваў свой ​​новы альбом у інтэрнэце.

Пласцінку Tempest, якая стала 35-й студыйнай працай у дыскаграфіі амерыканскага спевака, можна бясплатна паслухаць
у анлайн-краме iTunes.

У продаж дыск паступіць 11 верасня. Усяго ў альбом, прадзюсарам якога выступіў сам Боб Дылан, трапілі 10 новых песень, уключаючы прысвячэнне Джону Ленану Roll On John і загалоўную 14-хвілінную Tempest, натхнёную фільмам "Тытанік" і Леанарда ды Капрыа.

Рэліз Tempest супадае з 50-годдзем ад пачатку творчай дзейнасці Боба Дылана. Дэбютны альбом выканаўцы Bob Dylan выйшаў у сакавіку 1962 года.

Ад верасня да лістапада Дылан будзе знаходзіцца ў гастрольным турнэ па Паўночнай Амерыцы ў падтрымку альбома Tempest. Спецыяльным госцем у туры выступіць былы лідар Dire Straits Марк Нопфлер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?