Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы ўшанавалі памяць беларускага культурнага, грамадскага і палітычнага дзеяча, дыпламата БНР Язэпа Фарботкі, магілу якога 10 гадоў таму адшукала гісторык Алена Глагоўская. Язэп Фарботка нарадзіўся 23 жніўня.

— Учора мы сімвалічна паехалі ў Лодзь, прыбралі магілу, запалілі знічы, — кажа старшыня «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец. — Таксама прагучалі патрыятычныя вершы ў яго памяць.

Беларуская невялікая грамада ў Лодзі будзе даглядаць гэтую магілу.
Памяць пра Язэпа Фарботку будзе жыць.

Беларускі нацыянальны дзеяч Язэп Фарботка нарадзіўся ў 1893 годзе ў мястэчку Налібакі, колішняга Ашмянскага павета. Дэбютаваў з вершамі ў «Нашай Ніве» ў 1912 годзе, пераклаў урывак з «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.

У 1918 годзе быў сябрам дэлегацыі БНР у Кіеве, у выніку дзейнасці якой Украінская Народная Рэспубліка прызнала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. Напрыканцы 1945 пасяліўся ў Лодзі, дзе памёр у 1956 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?