У Інтэрнэце ўпершыню апублікаваны спісы кадравых супрацоўнікаў падраздзяленняў КДБ. На інтэрнэт-старонцы «Дзейнасць КДБ у Літве» выстаўлены 628 дакументаў, якія адлюстроўваюць дзейнасць падраздзяленняў КДБ у гарадах і раёнах Літвы, яе спецыфіку і спісы агентаў.

«Цяпер ёсць інфармацыя з усіх раёнаў. Гэтыя спісы апублікаваныя ўпершыню», - сказала кіраўнік цэнтра Тэрэса-Бірутэ Бураўскайце.

«У структуры КДБ быў цэнтральны апарат -- матэрыялы мы ўжо размясцілі згодна з раздзеламі, кіраўніцтвам, службамі, таксама былі падраздзяленні ў гарадах і раёнах. Зараз апублікаваныя дакументы гарадоў і раёнаў», - распавядае яна.

Усяго ў акупаванай СССР Літве дзейнічалі пяць аддзелаў ў вялікіх гарадах і 44 пададдзелы ў гарадах і раёнах.

Па падліках BNS, апублікаваныя імёны 53 кадравых супрацоўнікаў, якія працавалі ў Вільні, каля 300 у Каўнасе, 98 - у Клайпедзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?