У Інтэрнэце адразу з'явіліся жарты з Пуціна.

У Інтэрнэце адразу з'явіліся жарты з Пуціна.

У Інтэрнэце адразу з'явіліся жарты з Пуціна.

У Інтэрнэце адразу з'явіліся жарты з Пуціна.

Уладзімір Пуцін здзейсніў палёт на мотадэльтаплане разам са стаяй маленькіх журавоў, занесеных у Чырвоную кнігу.

Па шляху на саміт АТЭС ва Уладзівасток прэзідэнт Расіі прыляцеў у паўночны гарадок Салехард, адкуль на верталёце дабраўся да арніталагічнай станцыі «Кушэват». Там ён пагутарыў з удзельнікамі навукова-даследчай экспедыцыі «Палёт надзеі» і паўдзельнічаў у адным з эксперыментаў, мэта якога — паказаць выведзеным у гадавальніку стэрхам маршрут пералёту. Знаходзячыся за штурвалам мотадэльтаплана, які птушкі прымаюць за свайго важака, Пуцін зрабіў тры палёты — першы азнаямленчы, а два іншыя — з птушкамі.

Пасля таго як жураўлёў выпусцілі з вальера і яны ў першы раз ўзляцелі, услед за дэльтапланам прыбіўся толькі адзін стэрх.

Пазней у гутарцы з журналістамі Пуцін патлумачыў, што падчас гэтага палёту быў моцны вецер, а ў дэльтаплана была завысокая хуткасць, таму птушкі не давалі рады. Другі палёт з журавамі прайшоў больш паспяхова — у хвост дэльтаплана прысталі 5 птушак і, хоць праз некалькі колаў засталіся толькі дзве, яны ляцелі яшчэ хвілін 15, упэўнена трымаючыся і ловячы паветраныя плыні.

Пуцін распавёў, што застаўся задаволены эксперыментам і рэалізацыяй іншых раней пачатых праграм па захаванні рэдкіх відаў жывёл.

Ён адзначыў, што птушкі добра трымаліся. «Да крыла падыходзілі справа, злева, прыгожыя хлопцы, і пачуццё прыемнае», — цытуе Пуціна РІА «Навіны».

Журналістаў на месца палёту не падпускалі: маўляў, журавы не павінны бачыць людзей.

Драматычная сітуацыя са станам прыроды на расійскай Поўначы абумоўлена жорсткай эксплуатацыяй рэсурсаў. Менавіта на расійскай Поўначы здабываюць большасць нафты і газу, пры гэтым культура здабычы і побыту нізкая, у выніку чаго разбураюцца экасістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?