У сакавіку 2007 года на другасным рынку жылля Мінска цэны выраслі на 12,6%, паведамляе інтэрнет‑цэнтр нерухомасці Realt.by. За сакавік сярэдняя цана прапановы кватэр у Мінску вырасла на 192 долары — да ўзроўню 1.712 долараў за квадратны метр.

У параўнанні з мінулым месяцам аб’ём прапаноў павялічыўся з 2.261 да 2.956 аб’ектаў.

У сакавіку хутчэй за ўсё цэны раслі на трохпакаёвыя (13,6%) і чатырохпакаёвыя (13,7%) кватэры. Адна‑ і двухпакаёвыя падаражэлі на 12% і 11,7% адпаведна.

Лідэрамі па велічыні сярэдніх цэн прапановы кватэр па‑ранейшаму з’яўляюцца Цэнтральны (1.983 долара за кв. м) і Савецкі (1.911) раёны. Самыя нізкія цэны ў Заводскім (1.633) і Ленінскім (1.729) раёнах. Сярэдняя цана ў іншых раёнах сталіцы вагаецца на ўзроўні 1.720 долараў за квадратны метр.

У сакавіку найбольшы рост цэн на кватэры зафіксаваны ў Фрунзенскім (на 15,2%) і Ленінскім (на 15,7%) раёнах. У Маскоўскім раёне цэны павялічыліся на 13,5%, Партызанскім — 13,3%, Першамайскім — 13,4%, Савецкім — 12%, Цэнтральным — 7%, Заводскім — 13,7%, Кастрычніцкім — 14,3%.

Кватэры ў новабудоўлях, паводле даных Realt.by, прапануюцца па камерцыйных цэнах ад 1.250 да 1.700 долараў за квадратны метр. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр у Мінску складае 1.500 долараў за квадратны метр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?