Паводле інфармацыі Камісіі, у 2006 г. узровень росту ВУП эканомікі зоны эўра склаў 2,6%. Гэта самы высокі паказчык з 2000 г., які амаль удвая перавышае тэмпы росту ў 2005 г. (1,4%). Паводле прагнозаў, у 2007 г. тэмпы росту эканомікі зоны эўра застануцца на цяперашнім узроўні (2,4%).
У студзені 2007 г. узровень беспрацоўя ў зоне эўра складаў 7,4%, што ёсьць самым нізкім паказчыкам з 1993 г. Узровень занятасьці вырас у мінулым годзе на 1,4% (створана амаль 2 млн. новых працоўных месцаў). Гэта самы высокі паказчык з 2001 г.
Асноўнымі «маторамі» росту Камісія называе ўнутранае спажываньне і зьнешні гандаль