Свята вулічнай музыкі пройдзе 8 верасня ў Мінску ў час святкавання Дня горада.

Па перыметры Траецкага прадмесця будуць размешчаны 7 канцэртных пляцовак, на якіх у рэжыме нон-стоп выступяць каля 50 розных калектываў і выканаўцаў.

Паводле слоў спецыялістаў, у многіх еўрапейскіх гарадах паспяхова праводзіцца Дзень вулічнай музыкі — фестываль вулічных музыкаў, у якім можа прыняць удзел любы жадаючы, незалежна ад узросту і прафесійнай падрыхтоўкі. Удзельнікі выконваюць разнастайную па жанрах музыку, пачынаючы ад рока і заканчваючы фальклорам. Прычым у іх выкананні гучаць не толькі вядомыя кампазіцыі з рэпертуару сусветных зорак, але і творы ўласнага сачынення.

Упершыню ў Беларусі свята вулічнай музыкі праходзіла ў 2011 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?