Год таму, 7 верасня 2011 г., пад Яраслаўлем адразу пасля ўзлёту з аэрапорта «Туношна» разбіўся самалёт Як-42Д. ХК «Лакаматыў» ляцеў у сталіцу Беларусі Мінск на стартавы матч КХЛ з мінскім «Дынама».
На борце лайнера знаходзілася 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. 43 чалавекі загінулі на месцы; хакеіст Аляксандр Галімаў памёр у бальніцы і толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў змог выжыць у гэтай страшнай катастрофы.

Загінулі:

1. Віталь Анікеенка
2. Юрый Бахвалаў
3. Аляксандр Бяляеў
4. Міхаіл Баландзін
5. Аляксандр Васюноў
6. Ёзэф Вашычак
7. Аляксандр В`юхін
8. Аляксандр Галімаў (памёр 12 верасня ў бальніцы)
9. Роберт Дытрых
10. Павол Дземітра
11. Андрэй Зімін
12. Марат Калімулін
13. Аляксандр Карпоўцаў
14. Аляксандр Калянін
15. Андрэй Кірухін
16. Мікіта Клюкін
17. Ігар Каралёў
18. Мікалай Крываносаў
19. Яўген Кунаў
20. Вячаслаў Кузняцоў
21. Стэфан Ліў
22. Ян Марэк
23. Брэд Маккрымон
24. Сяргей Астапчук
25. Уладзімір Піскуноў
26. Карэл Рахунек
27. Яўген Сідараў
28. Карліс Скрасціныш
29. Руслан Салей
30. Павел Снурніцын
31. Даніл Собчанка
32. Іван Ткачэнка
33. Павел Траханаў
34. Ігар Урычаў
35. Генадзь Чурылаў
36. Максім Шувалаў
37. Арцём Ярчук.

Экіпаж

1. Андрэй Салонцаў
2. Ігар Жэвелаў
3. Сяргей Жураўлёў
4. Уладзімір Мацюшкін
5. Алена Сарматава
6. Надзея Максумава
7. Алена Шавіна

Сярод загінулых былі трое беларусаў: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, трэнер Мікалай Крываносаў.

Нядаўна выйшла кніга беларускага журналіста Сяргея Аляхновіча (1968–2012) пра Руслана Салея. Кніга была прэзентавана ў Мінску 4 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?