Толькі адна ноч. 29 кастрычніка 1937 г. / Маракоў Леанід. — Мінск: Зміцер Колас, 2006. — 176 с.

«29 кастрычніка 1937 г., напэўна, у гонар 20‑годзьдзя кастрычніцкага перавароту, у сталіцы Беларусі Менску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ ня ведала гісторыя чалавецтва», — піша ў прадмове Леанід Маракоў.

Цягам адной ночы ў сутарэньнях унутранай турмы НКВД («амэрыканцы») былі расстраляныя некалькі дзясяткаў чалавек: пісьменьнікі, дзеячы культуры, дзяржчыноўнікі.

Сярод расстраляных былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Язэп Каранеўскі, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валер Маракоў, Янка Нёманскі, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот ды інш. Тыя, каго прынята называць цьветам беларускай інтэлігенцыі.

Леанід Маракоў выявіў ня толькі ўсіх 68 расстраляных, але й прыводзіць іх падрабязныя біяграфічныя зьвесткі. У кнізе таксама апісваюцца лёсы іх сваякоў, амаль усе яны былі рэпрэсаваныя.

Асобны разьдзел кнігі — біяграфіі тых, хто ўчыніў гэтае злачынства, — «Яны вынішчалі нашых продкаў».

Гэта наркамы ўнутраных спраў БССР, сьледчыя, якія праводзілі допыты і катавалі вязьняў. Леанід Маракоў нават пазначыў, хто каго дапытваў. Краіна мусіць ведаць сваіх «герояў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?