Барыс Пятровіч / Спачатку была цемра. Аповесць / Дзеяслоў: №4(59), 2012.

Герою даюць «пляшкай па галаве». Прытомнасць вяртаецца да яго, а памяць — не. Пачынаюцца пакуты ад няведання сябе. І тут з’яўляюцца «людзі з шэра-жоўтага дома з вежачкай у цэнтры Мінска».
Гісторыя Сонечнага Зайчыка — такую мянушку далі Уладзю ў шпіталі — раскрываецца паволі, як добра сціснутая спружына.

Як і ў папярэдніх кнігах, пісьменнік звяртаецца да падзей, што адбываліся на яго памяці. Гэта мастацкае апісанне гісторыі дэмакратычнага супраціву ў краіне (і як перадгісторыя ягонай «Плошчы»).

Галоўны герой аповесці — малады чалавек Уладзя-Касінер. Вясковец, які за беларушчыну пацярпеў двойчы.

Першы раз адмовіўся супрацоўнічаць з КДБ, і за гэта адправіўся ў «камандзіроўку» ў Афганістан — забралі ў войска. Другі раз ён стаў «стукачом», гуляючы на два фронты: дазуючы інфармацыю пра моладзевых актывістаў для службістаў і інфармуючы пра ўсё сяброў. За гэта таксама давялося адказваць перад КДБ — трыма гадамі бяспамяцтва — трапіў ў кому. А хацелі ж забіць…

Аповесць насычана сённяшнімі рэаліямі. Яны мала змяніліся за два дзесяцігоддзі. Цкаванне беларускамоўных. Вярбоўка іх спецслужбамі: калі не спрацоўваюць угаворы, пачынаецца шантаж. Здрада і двайныя агенты ў нацыянальным руху. І, канечне, каханне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?