На мінулым тыдні Міністэрства фінансаў зьдзейсьніла маштабнае фінансаваньне пасяўных работаў..

Гэта справакавала рэзкае павелічэньне аб’ёму рэсурсаў у банкаўскай сыстэме краіны. Адначасова абылася падзеньне ставак на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў у нацыянальнай валюце. Гэтае падзеньне пераўзышло леташні ўзровень, што сьведчыць пра магчымае істотнае павелічэньне субсідыяваньня сельскай гаспадаркі ў параўнаньні зь мінулым годам.

Варта адзначыць што летась сродкі, атрыманыя сельскай гаспадаркай (каля 15,2 трлн руб.), парўняліся з коштам атрыманай прадукцыі (15,1 трлн руб.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?