Маскоўcкае «Дынама» аддало 25-гадовага беларускага абаронцу Ігара Шытава ў арэнду саранскай «Мардовіі» да чэрвеня 2013 года,
паведамляе «Прессбол».

Абаронца БАТЭ Ігар Шытаў перайшоў у маскоўскае «Дынама» ў жніўні 2011 г., кантракт заключаны на 4 гады. Але за 12 месяцаў правёў за новы клуб толькі два матчы.

«Мардовія» ў мінулым годзе (2011/2012) выйграла першынство першай лігі. Зараз пасля 7 тураў у першынстве расійскай прэм'ер-лігі займае 14-ы радок з 4 пунктамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0