Кампанія Coca-Cola рыхтуецца прэзентаваць на рынку новы напой, які будзе выпушчаны не ў пляшцы ці бляшанцы, як звычайна, а ў выглядзе кропель.

Найбуйнейшы ў свеце вытворца напояў у бліжэйшыя тыдні прадставіць Dasani Drops, некалькі кропель якога можна будзе выціснуць ў шклянку вады, каб імгненна дадаць фруктовы водар. Coca-Cola разлічвае, што для росту продажаў прадукту ёсць значны патэнцыял.

«Мяркую, што ёсць шмат магчымасцяў па-за межамі проста араматызаванай вады», - адзначае віцэ-прэзідэнт Coca-Cola у Паўночнай Амерыцы Джон Родзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?