Школьны партфель невядомы зламыснік прыхапіў у нагрузку да ДВД-прайгравальніка. З заявай пра кватэрны крадзёж днём 6 верасня ў міліцыю звярнулася жыхарка Баранавічаў.
Яна распавяла, што нехта скарыстаўся пакінутым ва ўмоўленым месцы ключом і пранік у кватэру. Пасля наведвання зламысніка, па словах пацярпелай, зніклі ДВД-прайгравальнік, а таксама заплечнік з падручнікамі для 4-га класа і канцылярскімі прыладамі, - паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС.
Па дадзеным факце заведзеная крымінальная справа.