3 верасня Савет міністраў прыняў пастанову №811, згодна з якой у правілы кінаабсугоўвання ўнесены шэраг зменаў. У прыватнасці, цяпер білеты можна будзе купляць праз інтэрнэт.
Апроч таго, гледачам заканадаўча забаранілі прыносіць у кінатэатры аўдыё-, відэазапісваючую апаратуру, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва. Таксама забаронена смяціць, шумець і гучна размаўляць.