У судзе Маскоўскага раёна Мінска 7 верасня не адбыўся разгляд адміністратыўнай справы лідара моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава.

Яго жонка Святлана распавяла, што справа накіраваная на дапрацоўку. Аднак Паўла не вызвалілі, ён застанецца ў турме на Акрэсціна да панядзелка.

Паўла Вінаградава затрымалі раніцай у 7.30 на кватэры пасля ператрусу, учыненага супрацоўнікамі міліцыі ў мінскім офісе «Гавары праўду». Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, як і ягонага паплечніка Ягора Віняцкага, якога 5 верасня Першамайскі суд арыштаваў на 7 сутак. Абодва актывісты бяруць удзел у арганізацыі актыўнага байкоту ў 101-й акрузе ў Мінску.

У 16.30 быў затрыманы актывіст «Гавары праўду» Аляксандр Арцыбашаў. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?