Узровень пісьменнасці дарослага насельніцтва ў Беларусі складае 99,6%. Такія звесткі апублікаваў Белстат напярэдадні Міжнароднага дня пісьменнасці, які адзначаюць 8 верасня.

Паводле азначэння экспертаў,

пісьменнасць — ступень валодання чалавекам навыкамі пісьма і чытання на роднай мове. Традыцыйна ж пісьменным назвалі чалавека, які ўмеў пісаць і чытаць або толькі чытаць на якой-небудзь мове.

Паводле звестак перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, у ліку непісьменных, а гэта 30 тыс. чалавек, — састарэлыя, а таксама асобы з цяжкімі фізічнымі і разумовымі недахопамі.

«Пісьменнасць пачынаецца з пачатковай адукацыі. У Беларусі забяспечаны поўны ахоп дзяцей пачатковай і агульнай базавай адукацыяй. Пачатковая і сярэдняя адукацыя ў краіне па-ранейшаму даступная кожнаму», — адзначае прэс-служба Белстата.

У краіне 90% насельніцтва маюць вышэйшую, сярэднюю ці базавую адукацыю. Сярод сельскага насельніцтва маюць вышэйшую, сярэднюю і базавую адукацыю 82%.

За апошнія 10 гадоў сярод моладзі (16–30 гадоў) удзельная вага асоб з вышэйшым узроўнем адукацыі вырасла на 7%, ці на 153 тыс. чалавек.

На 1.000 мужчын (15 гадоў і больш) прыпадае 176 мужчын з вышэйшай адукацыяй, на 1.000 жанчын — 199.

Павялічваецца колькасць і доля маладых людзей, якія свабодна валодаюць замежнымі мовамі. У агульнай колькасці насельніцтва, якое свабодна валодае англійскай мовай, маладыя людзі складаюць 64%, свабодна валодае нямецкай мовай — 40%.

Расходы дзяржавы на адукацыю ў 2011 годзе склалі 13,7 трлн. рублёў, або 17,3% ад усіх расходаў кансалідаванага бюджэту. Доля расходаў на адукацыю да валавога ўнутранага прадукту склала ў Беларусі 5%, у Расіі — 4,1%, у Казахстане — 3,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?