Пра гэта былы палітвязень Дзмітрый Бандарэнка заявіў у інтэрв’ю charter97.org.

— Я прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь. Лічу, што існуе рэальная пагроза майго новага арышту.
Вы бачыце, што сёння адбываецца ў краіне. Маё вяртанне стане магчымым толькі ў выпадку вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў, зняцця судзімасцяў і нашай поўнай рэабілітацыі.

Бандарэнка з ліпеня знаходзіўся ў Польшчы.

«Апошняй кропляй у прыняцці такога цяжкага рашэння стала новае судзілішча над Змітром Дашкевічам.
Я заўсёды лічыў, што 16 месяцаў проста знаходзіўся ў палоне. І думаю, што больш карысці змагу прынесці краіне, знаходзячыся на свабодзе».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка быў арыштаваны 19 снежня 2010 г., пасля Плошчы, і асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту на вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава. 15 красавіка 2012 года яго выпусцілі на свабоду, пасля таго як 1 лютага ён напісаў прашэнне аб памілаванні. У турме Бандарэнка перанёс аперацыю на хрыбце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?