У суботу ў Менску былі затрыманыя Алена і Людміла Паўлоўскія. Іх забралі за тое, што яны наляпілі «Жыве Беларусь» на дошцы для абвестак на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай вуліц.

Дзяўчаты трапілі ў Цэнтральны РУУС, а пасля — у турму на Акрэсціна.

Лукашэнкаўцы разглядаюць нацыянальныя пачуцці як пагрозу маналітнасці сваёй дыктатуры, таму міліцыя арыентавана на «прысячэнне» любых нацыянальных праяваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?