17 красавiка на аўтадарогах паблiзу сталiчных могiлак будзе зменена арганiзацыя руху.

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, карэктывы ў маршрут транспартных сродкаў будуць унесены ў сувязi з тым, што на Радаўнiцу месцы пахаванняў сваiх родных i блiзкiх наведвае вялiкая колькасць людзей. Многiя прыедуць на ўласных аўтамабiлях. I дзеля таго, каб пазбегнуць затораў, грамадскi транспарт будзе курсiраваць па спецыяльна вызначаных маршрутах, а асобныя ўчасткi дарог будуць перакрыты для руху прыватных аўто.

У прыватнасцi, праехаць на ўласным аўтамабiлi з Мiнска да Мiханавiцкiх могiлак можна будзе толькi па дарозе «Новы Двор—Мiханавiчы—Пяцеўшчына». Вяртацца ў сталiцу давядзецца па дарозе «Асееўка—Мiханавiчы».

Грамадзяне, якiя маюць намер на сваiх аўто наведаць Паўночныя могiлкi, павiнны ведаць, што на ўчастку дарогi «Калодзiшчы— Заслаўе»: ад перасячэння з трасай «Мiнск—Калачы—Мядзел» да вёскi Забалоцце, будзе аднабаковы рух у напрамку Цны. На гэтым жа ўчастку дарогi для руху ў сустрэчным напрамку будзе выдзелена спецыяльная паласа грамадскаму транспарту.

Паблiзу Чыжоўскiх могiлак на МКАД для прыватнага транспарту будзе арганiзаваны аднабаковы рух з выездам на дарогу «Новы Двор —Мiханавiчы—Пяцеўшчына». Насупраць могiлак, у полi, будзе абсталявана аўтастаянка на 1200 месцаў. Пешаходы змогуць прайсцi да могiлак не толькi праз тунэль, але па МКАД, дзе будзе часовы пераход. У мэтах бяспекi пешаходаў на ўчастку кальцавой дарогi побач з Чыжоўскiмi могiлкамi хуткасць руху часова абмяжуецца 50 кiламетрамi ў гадзiну. Тут жа будзе забаронены i прыпынак транспартных сродкаў.

Таксама давядзецца зменшыць хуткасць, прычым да 40 кiламетраў у гадзiну, i вадзiцелям, якiя будуць ехаць па праспекце Незалежнасцi ў бок Усходнiх могiлак. Паколькi на спецыяльнай пляцоўцы ў такi дзень звычайна не хапае месца для ўсiх аўтамабiляў, на праспекце, насупраць могiлак, будзе выдзелены ўчастак для стаянкi транспартных сродкаў.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?