9 верасня на вул. Гомельская шаша блізу дома № 58 у 19.55 35-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем «Форд-С’ера», абганяючы, сутыкнуўся са спадарожнай «Аўдзі-А6».

Ад удару «Форд» выехаў на правы ходнік і ўчыніў наезд на жанчын 1966 і 1960 гадоў нараджэння, якія стаялі на прыпынку грамадскага транспарту. Пацярпелыя з цялеснымі пашкоджаннямі былі шпіталізаваныя ў Магілёўскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе 52-гадовая жанчына памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?