Адпачынак

Ад татарскага Іўя да замкавай Ліды

падарожжы па Беларусі

Дом Пазняка, самы закінуты замак краіны і турма-псіхбальніца ў крэпасці XVI стагоддзя…

Бабіна лета дазваляе яшчэ некалькі разоў праехацца па прыгожых мясцінах. «Наша Ніва» прапануе нескладанае падарожжа па Іўеўшчыне, Воранаўшчыне і Лідчыне.

Ад татарскага Іўя да замкавай Ліды
Ад татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай ЛідыАд татарскага Іўя да замкавай Ліды


Татарская сталіца

Першая кропка нашай паездкі — Іўе, гэта каля 120 км ад Мінска па гродзенскай трасе. Горад спрадвеку быў адным з цэнтраў пражывання татараў у Беларусі. Яны прыйшлі сюды з дазволу Вітаўта яшчэ ў пачатку XV ст

Таму самае цікавае і незвычайнае, што можна знайсці ў горадзе, — мясцовая мячэць XIX ст.

Яе давядзецца шукаць сярод прыватнай забудовы ў пары кіламетраў ад габрэйскага цэнтра горада. На ўсялякі выпадак удакладнім адрас — Савецкая, 76. Калі вам пашанцуе, можна заспець дома імама і папрасіць яго адчыніць мячэць. Дарэчы, ва ўсёй Беларусі засталося толькі дзве дарэвалюцыйныя мячэці — у Іўі і ў Навагрудку.

Другая славутасць горада — старажытны касцёл Пятра і Паўла, які калісьці быў кляштарным.

Каля яго знаходзіцца статуя Ісуса Хрыста, на фоне якой фатаграфуюцца ўсе турысты. Рэч у тым, што скульптура — паменшаная копія вядомага Ісуса, усталяванага на гары ў Рыа-дэ-Жанэйра.

У Іўі некалькі кавярняў і рэстаранаў на цэнтральнай плошчы, яшчэ некалькі ёсць па дарозе да касцёла. Аднак, прыехаўшы ў выходны дзень, будзьце гатовыя, што палова гэтых месцаў будзе зачыненая на спецабслугоўванне.

Самае апазіцыйнае мястэчка

З Іўя рушым у бок Суботнікаў па дарозе H6797. Тут нас цікавіць неагатычны касцёл святога Уладзіслава, у крыпце якога знаходзіцца магільны склеп Умястоўскіх.

Другая славутасць — родная хата Зянона Пазняка.

Кажуць, раней у шэрагах БНФ была ледзь не палова местачкоўцаў. Дзе знаходзіцца хата, пакажа любы мясцовы жыхар. Шлях просты — за касцёлам павярнуць направа, праехаўшы масток, зноў звярнуць направа перад прыватнай крамай і праехаць проста каля 100 метраў. Хату можна пазнаць па вялікім крыжы перад ёй. У хаце не жыве ніхто, ды і патрапіць усярэдзіну наўрад ці ўдасца. Пасля таго як сёлета ў маі на вясковых могілках пахавалі маці Зянона, Ганну Пазняк, ключы ад хаты забралі з сабой мінскія сябры палітыка.

Спалены палац

Яшчэ некалькі кіламетраў ад Суботнікаў у бок літоўскай мяжы — і можна палюбавацца палацам Умястоўскіх у Жамыслаўлі, які з’яўляецца паменшанай копіяй Лазенкаўскага палаца ў Варшаве. Некалькі гадоў таму мінскі прадпрымальнік быў гатовы набыць будынак, аднак угода была прызнаная незаконнай. Будынак сёлета пацярпеў ад моцнага пажару, і мясцовыя жыхары перажываюць, што новага інвестара не знойдзецца.

Дарогі наперад няма, таму трэба вяртацца ў Суботнікі. Тут перад кіроўцам паўстае выбар.

Можна ехаць наўпрост у Геранёны па дарозе H6156. Адлегласць складае 15 кіламетраў, але асфальту тут няма. Другі варыянт — зрабіць крук праз Ліпнішкі і даехаць да Геранёнаў 40 км па лепшай дарозе.

Замак, якога няма

На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 12 замкаў. У добрым выглядзе захаваліся тыя, што ў Міры, Нясвіжы, Лідзе. Замак Гаштольдаў у Геранёнах напаткаў іншы лёс. Ён быў разбураны яшчэ ў канцы XVII ст. падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай і больш ніколі не аднаўляўся. Каб уявіць, як выглядаў замак, давядзецца добра пафантазіраваць, бо цяпер ад яго засталіся толькі два закансерваваныя кавалкі мураваных сценаў. Мясцовыя жыхары ператварылі іх у сметніцу, а прыезджыя дапоўнілі надпісамі «тут быў…» Шукаць замак трэба ў лесе за касцёлам святога Мікалая, арыентуючыся на таблічку з няўцямнай фразай «рэшткі замка XV—XV стст.».

Закончыўшы з Іўеўшчынай, самы час ехаць на Воранаўшчыну.

Па дарозе можна заехаць у Тракелі, дзе стаіць драўляны касцёл XIX ст. Ён славуты іконай Божай Маці, якая перажыла два знішчальныя пажары і некалькі войнаў і засталася некранутай. Некалькі гадоў таму яна была каранаваная.

Мясціны Міцкевіча

У Беняконях знаходзіцца велічны неабарочны касцёл. За ім можна знайсці магілу Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча.

Яшчэ адна вёска, звязаная з жыццём паэта, Бальтэнікі, знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах на захад ад Беняконяў. Тутэйшая сядзіба належыла графу Путкамеру, з якім і пабралася шлюбам Марыля. Будынак, у якім знаходзіцца адміністрацыя мясцовага калгаса, выглядае выдатна. Сядзіба магла б прымаць турыстаў, тым больш што рамантычных гісторый, звязаных з ёй, хапае. Каля яе знаходзіцца парк, па якім блукалі Міцкевіч і Верашчака, ёсць і камень, каля якога яны пакляліся заўсёды памятаць адно аднаго. Дарэчы, там і цяпер стаіць лавачка для закаханых.

У гасцях у псіхбальніцы

Цяпер рушым у адваротны бок, на ўсход ад Беняконяў. Тут, у Гайцюнішках, знаходзіцца адзін з самых цяжкадаступных для турыстаў аб’ект, адзіны ў краіне дом-крэпасць. Яго пабудаваў у пачатку XVII ст. галоўны будаўнік Вільні Пётр Нонхарт, эмігрант з Фландрыі. Дом-крэпасць дагэтуль у добрым стане, шмат у чым дзякуючы таму, што на яго тэрыторыі знаходзіцца бальніца для тых, хто здзейсніў злачынствы ў стане псіхічнай хваробы. Гэта рэжымны аб’ект, аднак для турыстаў часам робяць выключэнні і прапускаюць унутр. Калі пашанцуе, экскурсію можа правесці галоўны доктар.

Галоўная ўмова — не фатаграфаваць суседняе збудаванне за калючым дротам, у якім жывуць небяспечныя хворыя. Гэты будынак ахоўваецца аўтаматчыкамі.

А вось у самім доме-крэпасці жывуць пацыенты, якія здзейснілі дробныя злачынствы.

Калі ёсць вольны час, можна праехаць яшчэ некалькі кіламетраў далей, у Канвелішкі (радзіма філосафа і святара Пётры Рудкоўскага) з іх фантастычна прыгожым драўляным неагатычным касцёлам. Аднак вяртацца ў людзі ўсё адно давядзецца праз Беняконі. Адтуль прамая выдатная траса M11 да Ліды, ехаць каля 45 км.

Замак з нягнуткім графікам працы

Галоўнае ўпрыгожанне Ліды — замак, у якім працягваецца рэканструкцыя. Пачынаць шпацыр па горадзе лепш з яго, бо трапіць унутр можна толькі да 17-й гадзіны.

Прыйдзеце пазней — «гасцінныя» бабулькі на ўваходзе проста не пусцяць вас.

Паглядзеўшы замак, можна прагуляцца па Савецкай вуліцы, вакол якой знаходзяцца два астатнія помнікі архітэктуры — Міхайлаўская царква, а таксама Касцёл Узвіжання святога Крыжа.

Праблема са сферай абслугоўвання ў Лідзе тая ж, што ў Іўі і большасці іншых райцэнтраў. Калі вам удасца знайсці, дзе павячэраць у выходны дзень, — вы шчасліўчык.

Іначай давядзецца ратавацца ад «спецабслугоўвання» ўжо на трасе па дарозе ў Мінск.

Адно з такіх месцаў — скрыжаванне трасы М6 (Гродна з Мінскам) з Р5 (паварот на Іўе). Большасць дальнабойшчыкаў спыняецца пры дарозе ў кавярні «На ростанях». А вось ззаду ад яе ёсць яшчэ адна някепская кавярня, з хуткім абслугоўваннем і невысокімі цэнамі.

Ягор Марціновіч

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

? напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 14:15
а мацi Пазьняка у гэтай хаце памерла?
Алена напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 15:46
Добрае падарожжа. Наконт таго, што " ў шэрагах БНФ была ледзь не палова местачкоўцаў". Гэта праўда. На жаль неабыякавыя людзi сыходзяць i у гэтыя мясцiны ўсе нахабней iдзе расiйскi бiзнэс i расiйская праваслаўная царква (http://forums.tut.by/showthread.php?14080745-%D0%93%D0%B4%D0%B5-%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%BD%D0%BE-%D0%B8-%D0%BD%D1%83%D0%B6%D0%BD%D0%BE-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B8%D1%82%D1%8C-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9-%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC&f=21)
Турист напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 16:17
"Другая славутасць — родная хата Зянона Пазняка" Не разобрался, в дом-музей Позняка можно записаться на экскурсию?
Алесь Беларус напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 16:38
Каб знаходзiцца на памежнай тэрыторыi, трэба уплацiць мыта (20000 рублёу). Канешне, можа пашчасцiць не сустрэцца з памежнiкамi, але лепш не рызыкаваць.
Равяка напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 20:51
А чаму нічога пра магілу кс. Ідэльфонса Бобіча (вядомы ў літаратуры як Пётра Просты, адзін з пачынальнікаў беларускага руху ў пачатку ХХ ст.) не расказалі. Бразільскую скульптуру бычылі, а побач беларускага ксяндза абмінулі! Варта ўсё ж часам і вікпэдыю чытаць, для каго я пісаў? http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ільдэфонс_Бобіч
Патрыёт напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 22:24
?, маці Пазьняка памерла ў сваёй аднапакаёвай кватэркі ў Менску, вельмі сціплай кватеркі.
Корч напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 0:05
Вядомая статуя ў Рыа-дэ-Жанейра - гэта рэпліка арыгінальнай статуі ў Лісабоне.
user напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 16:03
Патрыёт : Трэба пісаць "кватэрЦЫ"
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — новая версія ад праекта Zenon  16 Ці падабаецца вам абноўленая мелодыя? Ці варта было б зрабіць гэтую версію гімнам?
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

25.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

25
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY