На радзіме Антоніа Мілашоскі — у Македоніі — кіраўнік ЦВК прызначаецца самай буйной апазіцыйнай партыяй краіны. Пра гэта кіраўнік місіі доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ ў Беларусі Антоніа Мілашоскі паведаміў 8 верасня.

Адказваючы на пытанне пра асаблівасці выбараў у Беларусі, кіраўнік місіі адзначыў, што ў кожнай краіне «свой погляд на выбарчую кампанію і свой выбарчы кодэкс», таму прынцыпы арганізацыі выбараў адрозніваюцца.

У якасці прыкладу Антоніа Мілашоскі прывёў сваю краіну — Македонію, дзе кіраўнік цэнтрвыбаркама прызначаецца самай буйной апазіцыйнай партыяй, а не прэзідэнтам, як у Беларусі, і ўхваляецца парламентам. «Па-другое, у Македоніі шэсць выбарчых акруг, ад кожнай з якіх абіраюцца па 20 прадстаўнікоў парламента. І, па-трэцяе, выбарчыя спісы даступныя грамадскасці, таму патэнцыяльныя выбаршчыкі, калі знаходзяць сябе ў спісе, ідуць галасаваць. Калі не знаходзяць сябе, яны могуць падаць скаргу ў выбарчую камісію і трапіць у гэтыя спісы», — сказаў Мілашоскі.

Ён таксама ўказаў на «неабмежаваныя магчымасці» ў Македоніі як кандыдатаў у доступе да СМІ, так і саміх масмедыя.
«Гэта значыць колькасць сустрэч з кандыдатамі, з выбаршчыкамі, колькасць інтэрв’ю не абмежавана», — падкрэсліў кіраўнік місіі доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ.

«Улічваючы, што выбары адбудуцца літаральна праз некалькі тыдняў, можна сцвярджаць, што выбарчая кампанія праходзіць з вельмі малым узроўнем актыўнасці», — сказаў Мілашоскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?