Нагадаем, што актывіст моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Аляксандр Арцыбашаў быў затрыманы ў 16:30 у пятніцу і выходныя правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Арцыбашава вінавацілі ў дробным хуліганстве.

Сёння суд Кастрычніцкага раёна сталіцы пакараў актывіста трыма суткамі арышту, якія ён адседзеў, таму Аляксандра выпусцілі з залы суда.

Нагадаем, што ў пятніцу раніцай (у 07:30) быў затрыманы актывіст «Zмены» Павел Вінаградаў,
якога таксама вінавацяць у дробным хуліганстве. Выходныя ён таксама правёў на Акрэсціна. Разгляд справы праходзіць у судзе Маскоўскага раёна. Суддзя -- Юрый Сезін. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі Савугін і Андрушэнка.

5 верасня быў затрыманы і наступны дзень асуджаны на 7 сутак актывіст «Zмены» Ягор Віняцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?