Улада77

Намеснік Сяргея Гайдукевіча за год атрымаў даход больш за $500 тысяч

Топ-10 самых багатых мінскіх кандыдатаў у дэпутаты.

Сярод кандыдатаў у дэпутаты парламента можна сустрэць прадстаўнікоў розных прафесій. Хто зарабляе больш за ўсіх? «Наша Ніва» прагартала падатковыя дэкларацыі сталічных кандыдатаў.
Варта ўдакладніць, што ў прадпрымальнікаў гэтыя лічбы могуць не адпавядаць заробку — на выручаныя грошы ён зноў купляе тавар і зноў яго прадае.

1. Уладзімір Шабан — 1,48 мільярда + валюта

27-гадовы намеснік Сяргея Гайдукевіча ў ЛДП і па сумяшчальніцтву індывідуальны прадпрымальнік стаў гарадскім рэкардсменам. Ягоны афіцыйны даход за 2011 год склаў больш за паўмільёна даляраў у эквіваленце. Лічыце самі: 1,5 мільярда рублёў, $220 тысяч, 6,5 тысяч еўра і 35 тысяч расійскіх рублёў. Ва ўласнасці ў мільянера памяшканне грамадскага харчавання, пабудова для спецыялізаванага рознічнага гандлю, 2 зямельныя ўчасткі ў Мінску, 2 зямельныя ўчасткі і жылы дом з пабудовамі ў Віцебскай вобласці, легкавы аўтамабіль.

2. Уладзімір Майбарада — 1,27 мільярда

Яшчэ адзін ІП-шнік, 30-гадовы Уладзімір Майбарада ідзе па той самай Шабаноўскай акрузе. У адрозненне ад Шабана, ён беспартыйны.

Майбарада летась атрымаў даход 1,27 мільярдаў рублёў. Апроч таго, мае дачу на Чэрвеньшчыне і дзве машыны.

Прадпрымальнікі засвяцілі свае мільярды, кінуўшы выклік старшыні раённай арганізацыі «Белая Русь». Хтосьці бачыць іх перспектывы перамагчы на выбарах?

3. Ігар Бабок — 281 мільён

Трэцім ідзе ідэолаг з «Мілавіцы», які на Старавіленскай акрузе будзе даваць бой дзейснаму дэпутату Мікалаю Самасейку і Анатолю Лябедзьку. Да свайго 281 мільёна ён далучыў дзве кватэры, гараж, легкавік, а таксама акцыі — 16 акцый «Беларусбанка» і 1 акцыю роднай «Мілавіцы».

4. Ганна Канапацкая — 241 мільён

Услед за імі ідзе яшчэ адзін прыватнік. Сябра АГП Ганна Канапацкая са сваімі 241 мільёнамі стала самай багатай кандыдаткай ад дэмакратычнай супольніцай. Ганна з’яўляецца дырэктаркай ТАА «Грынрэй» і мае 24% у статутным фондзе прадпрыемства. Астатні багаж стандартны — кватэра, гараж, машына.

5. Дзмітрый Шаўцоў — 181 мільён

Першы з бюджэтнікаў у спісе, 39-гадовы Дзмітрый Шаўцоў працуе галоўным урачом 34-й паліклінікі. Хутчэй за ўсё, ён стане самым багатым дэпутатам ад сталіцы, бо на сваёй Коласаўскай акрузе выглядае ўладным кандыдатам. З маёмасці — кватэру і аўто.

6. Марат Жылінскі — 152 мільёны

Далей ідзе чарга гуманітарыяў. 36-гадовы намеснік дырэктара Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Марат Жылінскі зарабіў за год 152 мільёны рублёў. Ён з’яўляецца акцыянерам домабудаўнічага камбіната (150 акцый) і «Белінвестбанка» (880 акцый). А вось сваёй кватэры пакуль няма.

7. Генадзь Пальчык — 134 мільёны

Былога дырэктара Ліцэя БДУ і цяперашняга кіраўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі вылучыла ў дэпутаты раённая паліклініка, аднак у яго ініцыятыўнай групе былі спрэс педагогі. 50-гадовы Пальчык мае легкавік, а таксама кватэру і дачу на Пухавіччыне ў сумеснай уласнасці.

8. Віталь Бусько — 108 мільёнаў

Самы багаты з цяперашніх дэпутатаў, якія хочуць працягнуць свае паўнамоцтвы па мінскіх акругах, — 56-гадовы Віталь Бусько таксама вылучаецца ад раённай паліклінікі. Ягонае дэпутацтва прынесла яму амаль 108 мільёнаў рублёў. Бусько мае кватэру, дом з участкам на Мядзельшчыне, блок у гаражы і легкавік з прычэпам.

9. Валянціна Жураўская — 101 мільён

Сканчваюць дзясятку двое партыйных кандыдатаў. Былая дырэктарка школы, а цяперашняя дэпутатка Валянціна Жураўская знаходзіцца ў шэрагах камуністаў. Аднак у яе ва ўласнасці зусім капіталістычны набор — кватэра, жылы дом, участак у Бараўлянах, а таксама ўчастак з дачай на Уздзеншчыне.

10. Глеб Волкаў — 98 мільёнаў

Канкурэнт Жураўскай па Матусевіцкай акрузе — 39-гадовы старэйшы навуковы супрацоўнік Акадэміі кіравання пра прэзідэнце Глеб Воўкаў зусім трошкі не дацягнуў да стамільённай мяжы. Ён вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй. Сярод маёмасці — кватэра, а таксама зямля і дача ў Мінскім раёне.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць