Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы па дасягненні да канца года сярэдняга заробку $500. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы ўрад і Нацбанк з дакладам аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2012 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год.

«Сярэдняя зарплата ў нас вырасла амаль да Br4 млн. Гэта крыху больш за $470. Да канца года мы гарантавана выйдзем у сярэднім на $500. Пры гэтым рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ўзрастуць на 17,5%, а рэальная заработная плата — на 21,5%», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рост заработнай платы ва ўвязцы з прадукцыйнасцю працы застаецца нязменным важнейшым прынцыпам работы. «Мы павінны даць магчымасць людзям зарабляць грошы», — адзначыў ён.

Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў нарады на тым, што насельніцтва па-ранейшаму хвалюе рост цэн. Пры гэтым курс беларускага рубля стабільны, заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?