Пра гэта заявіў кіраўнік дырэктар фірмы Пётр Вінтрыч.

Фірма ў Радэрмарку на паўднёвым захадзе Германіі мае дылераў у 43 краінах свету, тры з іх знаходзяцца ў Расіі. Галаўны офіс не мае поўнага кантролю над кожным з іх.

«Любы з нашых рухавікоў можа выкарыстоўвацца для беспілотных лётных апаратаў», — адзначыў Вінтрыч.

Найлепшы з лінейкі рухавікоў кампаніі каштуе 8400 еўра.

Беларускія вайскоўцы правялі шэраг выпрабаванняў беспілотніка летам у Мінску з выкарыстаннем абсталявання 3W Modellmotoren.

Пра іх вытворчасць было абвешчана ў жніўні генеральным дырэктарам Мінскага авіярамонтнага завода. Серыйны выпуск беспілотнікаў плануецца пачаць у 2013 годзе.

Завод збіраецца выпускаць да дзесяці апаратаў за год, іх максімальная хуткасць складзе 200 кіламетраў у гадзіну, а далёкасць палёту — да 240 кіламетраў. Асноўнымі заказчыкамі выступаюць МУС, Міністэрства абароны і МНС.

Няўрадавая арганізацыя «Беларускі трыбунал» таксама сцвярджае, што аўстрыйская, нямецкая і швейцарская стралковая зброя была прададзеная ў Беларусь і трапіла ў спецыяльную брыгаду МУС краіны.

Перад гэтым падраздзяленнем стаіць задача разгону дэманстрацый. Яно адыграла важную ролю ў здушэнні пратэстаў супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Гэта заахвоціла ЕС увесці забарону на пастаўкі зброі ў Беларусь.

Сотні людзей, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты, былі збітыя. Дзясяткі людзей былі затрыманыя і кінутыя ў турмы. Гэтыя дзеянні ўладаў выклікалі міжнароднае асуджэнне.

Агнястрэльная зброя, якая выкарыстоўваецца брыгадай, уключае прадукцыю вытворчасці Glock (Аўстрыя) і Sig Sauer (Швейцарыя — Германія).

Абедзве фірмы вядомыя па ўсім свеце сваёй зброяй і тэхналогіямі. Glock адмовілася каментаваць абвінавачванні.

У сваю чаргу, Ігар Макар, афіцэр беларускага спецназа, які ўцёк з краіны, заявіў, што яму невядомыя факты выкарыстання беларускімі сілавікамі зброі, вырабленай у ЕС.

«Яна магла быць прададзеная ў Беларусь праз трэція краіны», — сказаў Макар.

Пры гэтым ён адзначыў, што беларускія дзяржаўныя СМІ заяўлялі аб куплі швейцарскай і нямецкай зброі шэсць месяцаў таму. У рэпартажы тэлеканала АНТ быў паказаны пісталет Sig Sauer P226.

Еўрапейскім чыноўнікам невядома пра факты відавочнага парушэння санкцый кампаніямі ЕС.

«Людзі, уключаныя ў „чорныя спісы“, стараюцца, каб іх выключылі адтуль. Але я не ведаю пра факты парушэння санкцый», — сказала прэс-сакратарка вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан Мая Качыянчыч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?