Паводле прадстаўніка Свабоднага прафсаюза, работніка прадпрыемства «Шкловалакно» Міколы Шараха, рабочыя вінаробчага завода вырашылі пакінуць афіцыйны прафсаюз у знак пратэсту.
Спадар Шарах праводзіў сход, дзе прымалася рашэнне стварыць «пярвічку» СПБ:

«На вінаробчым заводзе праходзіў сход працоўнага калектыву. Дырэктар Аляксандар Масалаў не пускаў мяне на завод, хоць пра гэта была папярэдняя дамоўленасьць. Даведаўшыся, што мяне не прапускаюць, некалькі дзясяткаў рабочых пакінулі сход і вырашылі сабрацца на прахадной. Там і было прынята рашэньне, каб стварыць Свабодны прафсаюз. Са свайго боку я гатовы кансультаваць, як гэта робіцца. На "Шкловалакне" Свабодны прафсаюз дзейнічае ўжо не адзін дзясятак гадоў».

Мікола Шарах кажа, што цяпер на вінаробчы завод перыядычна наведваюцца супрацоўнікі КДБ — шукаюць завадатараў выхаду з афіцыйнага прафсаюза.

Прыходзяць з праверкамі і з гарвыканкама, а адміністрацыя прадпрыемства абяцае выплаціць прэміі, калі рабочыя пагодзяцца вярнуцца назад у галіновы прафсаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?