Брэсцкая мытня завяла крымінальную справу ў адносінах да 25-гадовага расійскага грамадзяніна, які пражывае ў Берліне. Малады чалавек за 2011-2012 гады пад выглядам часовага ўвозу, перадаў у карыстанне ў Брэсце неўстаноўленым асобам тры аўтамабілі («Аўдзі 100», «Мерсэдэс-Бэнц С-180», «Мерсэдэс-Бэнц Е-230»), зарэгістраваныя ў Германіі. Згодна з заканадаўствам, рабіць гэта забаронена без дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў.

Запазычанасць ад неразмытнёўкі аўто склала 250 млн рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?