Крыстафер Стывэнс, злева, у Трыпалі (Лівія), чэрвень 2012.

Крыстафер Стывэнс, злева, у Трыпалі (Лівія), чэрвень 2012.

Пасол ЗША у Лібіі Крыстафер Стывенс і яшчэ тры супрацоўнікі амерыканскага пасольства забітыя ў выніку ўчорашняга ўзброенага нападу на консульства Злучаных Штатаў у горадзе Бенгазі.

Раней Дзярждэпартамент ЗША асудзіў напад на амерыканскае консульства ў Бенгазі.

У аўторак група ўзброеных людзей штурмавала, а затым падпаліла будынак консульства ЗША ў Бенгазі. Пасля нападу пачаліся жорсткія сутыкненні дэманстрантаў з сіламі бяспекі.

Гэта адбылося пасля дэманстрацыі каля пасольства ЗША ў сталіцы Егіпта Каіры. Маніфестанты пратэставалі супраць абразлівага, як яны лічаць, для іслама фільма пра прарока Мухамеда, знятага нібыта егіпецкімі хрысціянамі-коптамі, якія жывуць у ЗША, на грошы спонсараў-габрэяў. Фільм маргінальны, і змешчаны толькі ў Інтэрнэце. Рэжысёр заявіў, што прыцягнуў да спонсарства каля ста чалавек, іх імёнаў ён не называе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?