Беларусь чакае паступлення чацвёртага транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС да канца 2012 года.
Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

Чаканні ад перамоваў з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС з нагоды чацвёртага транша для Беларусі станоўчыя, адзначыла кіраўнік Нацбанка. «Паказчыкі, неабходныя для атрымання гэтага транша, у асноўным выконваюцца», — сказала яна.

«Што тычыцца прыватызацыі, гэтае пытанне таксама абмяркоўваецца. Прыватызацыя не павінна быць самамэтай. Прадаць — гэта, напэўна, самы просты варыянт. А што гэта дасць? Таму, калі ўсё астатняе ўрэгулявана і збалансавана, можа, гэтая прыватызацыя сёння і не патрэбна,
тая, якую хтосьці хацеў бы бачыць «, — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

«Да канца года чацвёрты транш паступіць. Ва ўсякім выпадку, мы лічым, што ён у нас будзе», — сказала Надзея Ермакова.

З улікам гэтага траншу плануецца і ўзровень золатавалютных рэзерваў на канец года — 8,2 млрд. даляраў,
дадала яна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?