Паводле Ермаковай, у гэтым годзе не варта чакаць і істотнай дэвальвацыі беларускага рубля: «Рэзкай дэвальвацыі не будзе, але не выключана плаўная дэвальвацыя».

Разам з тым, Надзея Ермакова сказала, што «сур’ёзных зменаў курсу не будзе, у нас няма неабходнасці ў рэзкай дэвальвацыі».

Акрамя таго, адзначыла яна, рэзкая дэвальвацыя супярэчыць планам уладаў па павелічэнні заробкаў у даляравым эквіваленце.

Старшыня праўлення Нацбанку лічыць натуральнымі чуткі пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля з улікам вопыту папярэдніх гадоў: «Такія хваляванні ёсць, гэта натуральна. Было б дзіўна, калі такіх чутак не было», — сказала яна. Пры гэтым Ермакова заявіла: «Я думаю, абвалу быць не павінна».

Таксама Ермакова паведаміла, што беларускі бок выконвае паказчыкі, неабходныя для атрымання чацвёртага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС:

«Да канца года чацвёрты транш паступіць. Ва ўсялякім выпадку, мы лічым, што ён у нас будзе».
З улікам гэтага траншу плануецца і ўзровень золатавалютных рэзэрваў на канец году 8,2 мільярда даляраў, дадала Ермакова.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?