Пасол Венгрыі ў Беларусі Вілмаш Сіклавары 13 верасня ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, паведамілі ў венгерскай дыпмісіі.
Дата ўручэння даверчых грамат Лукашэнку пакуль не вядомая.
У пасольстве таксама паведамілі, што Сіклавары працуе ў Мінску з 3 верасня.Раней пасольства Венгрыі ў Беларусі ўзначальваў Ферэнц Контра.
Вілмаш Сіклавары нарадзіўся 25 верасня 1954 года ў Будапешце. Скончыў Універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса. З 1979 года з’яўляецца супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Венгрыі. Працаваў у пасольстве Венгрыі ў Балгарыі і ў генеральным консульстве Венгрыі ў Ужгарадзе (Украіна).
Сіклавары таксама з’яўляецца старшынёй Саюза работнікаў МЗС Венгрыі.