Квіткі на канцэрт Мэрылін Мэнсана ў Мінску паступілі сёння ў продаж. А 11-й раніцы пачалі рэалізацыю квіткоў у офісе агенцтва «Карпарацыя забаў» па адрасе: Гікалы, 1, офіс 6.

Заўтра квіткі можна будзе набыць у электронных прадстаўнікоў, увечары — у канцэртных распаўсюднікаў.

Самы танны квіток абыйдзецца ў 320 тысяч рублёў, за самы дарагі давядзецца аддаць 700 тысяч. Аматарам творчасці Браяна Х’ю Уорнера (сапр. імя Мэрыліна Мэнсана) і фанатам уваход на танцпляцоўку будзе каштаваць 530.000.

Амерыканскі музыка Мэрылін Мэнсан выступіць у Палацы спорту ў Мінску 21 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?