27 верасня ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, што на Плошчы Свабоды, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу для студэнтаў.
Падчас літургіі іерарх удзеліць бласлаўленне на новы акадэмічны год і асвеціць студэнцкія прыналежнасці.
Пасля святой Імшы адбудзецца сустрэча моладзі.